А хацелася б турысту...

№ 2 (1025) 14.01.2012 - 20.01.2012 г

Гід па тым, як не прамінуць сапраўдныя перліны горада

/i/content/pi/cult/359/6864/7-1.jpegУ статусе Культурнай сталіцы Беларусі Нясвіж сёлета плануе прыняць каля трохсот тысяч турыстаў з усяго свету. Лічба - немалая. Таму і распрацоўцы насычанай культурнай праграмы надаецца ў раёне немалое значэнне. Што ж цікавага зможа пабачыць у гэтым старадаўнім горадзе патрабавальны турыст сёння? Карэспандэнты "К" шукалі адказ на гэтае пытанне звычайным буднім днём у самым цэнтры старадаўняга горада - колішняй рэзідэнцыі слыннага магнацкага роду Радзівілаў.

І першае, што трапіла ў кадр аб'ектыва нашага фотакарэспандэнта, - адмысловае тэатралізаванае дзейства ў мясцовай ратушы, адной з архітэктурных і гістарычных дамінант Нясвіжа. Акцёры Заслужанага аматарскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, паводле даўняй традыцыі, гасцінна суст/i/content/pi/cult/359/6864/7-2.jpegракалі гасцей горада не толькі гукамі старадаўніх мелодый, але і... фаршыраваным шчупаком, залоўленым у навакольных азёрах і згатаваным па рэцэптах радзівілаўскіх кухараў. Як высветлілася ў гутарцы з супрацоўнікамі мясцовага аддзела культуры, такая паслуга карыстаецца велізарным попытам у турыстаў, пра што сведчыць ужо той факт, што нядаўна былі заказаны яшчэ некалькі камплектаў "радзівілаўскіх" строяў для працы акцёраў у ратушы.

/i/content/pi/cult/359/6864/7-3.jpegАле, вядома ж, галоўная мэта большасці турыстаў, што наведваюць Нясвіж, - убачыць ужо амаль поўнасцю адрэстаўраваны палац Радзівілаў. Тым больш, літаральна тыдзень таму для гасцей колішняй фамільнай рэзідэнцыі адкрыліся яшчэ чатыры шыкоўныя залы. Аднак такога наплыву наведвальнікаў у пачатку года не чакалі нават самыя вялікія аптымісты. Як паведаміў загадчык сектара "Палацавы ансамбль" Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Аляксей Буднік, толькі за першы тыдзень 2012-га гістарычны аб'ект наведалі шэсць тысяч чалавек - больш чым за ўвесь студзень мінулага года.

На жаль, доўгі час у ценю Палацава-паркавага комплексу роду Радзівілаў знаходзіліся іншыя, не менш цікавыя, гістарычныя аб'екты горада. Сярод іх - Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, размешчаны ў будынку ХІХ стагоддзя. Сёння там можна не толькі пазнаёміцца з побытам гараджан, сялян і шляхты мінулых эпох, аб чым апавядае пастаянная экспазіцыя, але і ўбачыць работы сучасных мастакоў, выдатныя прыклады іканапіснага мастацтва. Разам з тым, у сутарэннях музея дзейнічае і ганчарная майстэрня, дзе кожны можа не толькі выбраць сабе памятны сувенір, але і замовіць адметны гліняны выраб з гербам роду Радзівілаў./i/content/pi/cult/359/6864/7-4.jpeg

Не кожны турыст звяртае ўвагу на яшчэ адзін ўнікальны архітэктурны аб'ект Нясвіжа - так званы Дом рамесніка на рынкавай плошчы. Ён  - адзіны ўзор горадабудаўніцтва 1-й паловы XVIII ст. у стылі барока, які захаваўся на Беларусі. Сёння там месціцца Дзіцячая раённая бібліятэка, і, як запэўніў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Мацэль, у рамках абвешчанага Прэзідэнтам краіны Года кнігі, ва ўстанове пройдзе яшчэ не адно мерапрыемства, якое зможа зацікавіць і турыста.

/i/content/pi/cult/359/6864/7-5.jpegЯк і дом, дзе, як мяркуюць гісторыкі, размяшчалася радзівілаўская друкарня, у якой выдаў свой "Катэхізіс" Сымон Будны. Праўда, сёння яна выкарыстоўваецца не ў музейным кантэксце горада: там размешчана звычайная крама...

Наведаўшы Нясвіж, нельга было абмінуць унікальны комплекс колішняга манастыра бенедыкцінак, размешчаны таксама непадалёк ад гарадской ратушы. У першую чаргу, комплекс уражвае сваёй надбрамнай вежай, гісторыя толькі драўляных дзвярэй якой налічвае больш за чатыры стагоддзі. Шкада, што далёка не кожны госць Нясвіжа, прыехаўшы па групавой праграме, распрацаванай айчыннай турфірмай, зможа пабачыць гэты цуд айчыннага дойлідства. І не з-за яго закрытасці або аддаленасці: на яго папросту не выдаткаваны час...

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"