“…Вечары” для Брэста

№ 50 (970) 11.12.2010 - 17.12.2010 г

З 9 па 12 студзеня 2011 года ў Брэсце адбудзецца чарговы, XXІІІ Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”.

Як распавяла "К" нязменны дырэктар фестывалю, старшыня ГА "Брэсцкае абласное музычнае таварыства" Лілія Батырава, у "Студзеньскіх музычных вечарах" прымуць удзел адзінаццаць аркестравых калектываў, музыканты і вакалісты з трынаццаці краін свету. Сярод беларускіх маладых выканаўцаў - лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі: Марыя Мурыгіна (фартэп'яна, Брэст) і Дзмітрый Ярацэвіч (кларнет, Мінск).

Упершыню на фестывалі дадуць майстар-класы выдатныя музыканты сучаснасці: народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Нацыянальнай прэміі Літвы Саулюс Сандзецкіс (Літва), народны артыст Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР, скрыпач Захар Брон (Расія), лаўрэат міжнародных конкурсаў, прафесар Барыс Блох (ЗША - Германія). Таксама ўпершыню на форуме чакаюцца выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава і аркестра з трынаццаці саксафонаў "SAX-a-LOT" з горада Кувордэн (Нідэрланды).

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"