Апрануць ляльку

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Лепельская ткачыха і яе Гран-пры
Гран-пры ад­кры­та­га кон­кур­су на­род­най цац­кі і ля­ль­кі “За­ба­ва”, што гэ­тым ле­там ужо трэ­ці раз пра­хо­дзіў у меж­ах “Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску”, — уз­на­га­ро­да, мо­жа, і не та­кая гуч­ная, як Гран-пры са­мо­га пе­сен­на­га кон­кур­су, але ў бе­ла­рус­кім тра­ды­цый­ным мас­тац­тве зна­чэн­не мае, ма­быць, і не мен­шае. А сё­ле­та на “За­ба­ве” пе­ра­маг­ла На­тал­ля ПЕ­ТУ­ХО­ВА з Ле­пе­ля, ула­да­ль­ні­ца па­чэс­на­га зван­ня на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі. Што ці­ка­ва, і на мі­ну­лым кон­кур­се “За­ба­ва” ў яе быў Гран-пры, ды і ўво­гу­ле — роз­ных пе­ра­мог і прэ­мій у На­тал­лі Арка­дзеў­ны ня­ма­ла. Ёй жа і не­адной­чы да­вя­ра­лі прад­стаў­ляць бе­ла­рус­кае на­род­нае мас­тац­тва за меж­амі Бе­ла­ру­сі. У Ле­пе­льс­кім Цэн­тры ра­мёс­тваў На­тал­ля Пе­ту­хо­ва пра­цуе ўжо амаль чвэрць ста­год­дзя, яна май­стар на ўсе ру­кі — не то­ль­кі май­стар, але, ка­неш­не, і пед­агог. З ёй мы па­га­во­рым пра тое, як ста­но­вяц­ца на­род­ны­мі май­стра­мі, як су­мяс­ціць тра­ды­цыю і твор­чую фан­та­зію, як сва­ёй пра­цай упры­гож­ваць жыц­цё і не­сці лю­дзям ра­дасць.

/i/content/pi/cult/865/18354/11.jpg— Па­чы­на­ла я ўво­гу­ле з ткац­тва, і зван­не на­род­на­га май­стра атры­ма­ла ме­на­ві­та за яго. Я ткач і па ад­ука­цыі — скон­чы­ла ў Ві­цеб­ску ву­чы­ліш­ча лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. З ма­лен­ства не­шта шы­ла, вы­шы­ва­ла, вя­за­ла — гэ­та мне пе­рад­ало­ся ад ма­мы. Але, ка­неш­не, та­ды я і не ду­ма­ла, што лёс звя­жа мя­не з на­род­най твор­час­цю, што я бу­ду пра­ца­ваць у Цэн­тры ра­мёс­тваў, ста­ну на­род­ным май­страм, — у тыя ча­сы этнаг­ра­фіч­ная тэ­ма не­як асаб­лі­ва і не гу­ча­ла. А ні­чо­га не ра­біць я про­ста не ма­гу, у мя­не гэ­та як хва­ро­ба не­йкая — род­ныя час­та так жар­ту­юць. (Смяецца.) Каб сес­ці на­рма­ль­на па­гля­дзець тэ­ле­ві­зар — не, аб­авяз­ко­ва што-не­будь па­він­на быць у ру­ках. Пры гэ­тым — раб­лю ад­но, а пры­дум­ляю ўжо на­ступ­нае.

— Зна­чыц­ца, вы пер­шы на­род­ны май­стар у сям’і?

— Атрым­лі­ва­ецца так. У мя­не і ба­бу­ля бы­ла ру­ка­дзе­ль­ні­цай, але як у тыя да­ўнія га­ды — ні­чо­га ж асаб­лі­ва не ку­піш, та­му ў вёс­ках мно­гае ра­бі­лі са­мі: і шы­лі, і тка­лі як маг­лі. А я, ка­лі ўжо вяр­ну­ла­ся ў Ле­пель па­сля Ві­цеб­ска, дзе пра­ца­ва­ла на фаб­ры­цы, не­шта са­ма для ся­бе до­ма вы­шы­ва­ла — у дэк­рэт­ным ад­па­чын­ку, і про­ста за­йшла ў кра­му “Скар­бон­ка” пры мясц­овым До­ме ра­мёс­тваў на­быць ра­мач­кі. А мне там пра­па­на­ва­лі за­зір­нуць у Дом ра­мёс­тваў, і я за­пі­са­ла­ся ў гур­ток па вы­шыў­цы. А неў­за­ба­ве ў іх вы­зва­лі­ла­ся мес­ца май­стра па ткац­тве, і мя­не ўзя­лі ту­ды на пра­цу. То­ль­кі та­ды я па­ча­ла да­вед­вац­ца пра тра­ды­цыі, пра ста­ра­даў­нія стан­кі, пра асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­ка­га ткац­тва, пра фа­льк­лор і рэ­гі­яна­ль­ныя ад­мет­нас­ці, і гэ­так да­лей. Не­шта вы­ву­ча­ла­ся, на­ту­ра­ль­на, па кні­гах, а мно­гае мы бра­лі і з экс­пе­ды­цый, з раз­моў з ты­мі не­шмат­лі­кі­мі ўжо на той час — а гэ­та ка­нец 90-х га­доў — ба­бу­ль­ка­мі, якія ў ле­пе­льс­кіх вёс­ках за­хоў­ва­лі май­стэр­ства ад про­дкаў. Дзя­куй бо­гу, што­сь­ці мы яшчэ па­спе­лі знай­сці і за­ха­ваць — у асноў­ным по­сціл­кі, руч­ні­кі, вы­шыў­ку… Усё збі­ра­ла­ся па дра­боч­ках. Ра­да­ва­лі­ся, ка­лі на­ват не цэ­лую по­сціл­ку ці руч­нік зна­хо­дзі­лі, а хоць ка­ва­ла­чак. Вось ад­ной з пер­шых у мя­не бы­ла да­рож­ка, якую я ад­на­ві­ла па ўрыў­ку, зной­дзе­на­му ў вёс­цы Гу­бі­на. Спа­чат­ку ж зной­дзе­ны экзэм­пляр мы па­він­ны вы­ву­чыць, ства­рыць па ім ме­та­дыч­ную рас­пра­цоў­ку — які від ткац­тва, які ўзор, якія пе­ра­пля­цен­ні, ко­ле­ры і ўсё астат­няе, за­фік­са­ваць гэ­та, і то­ль­кі по­тым ужо мож­на брац­ца ра­біць но­вы твор та­кі ж са­мы, як і ста­ра­даў­ні.

/i/content/pi/cult/865/18354/12.jpg— А ці ёсць на Ле­пе­ль­шчы­не не­шта сваё, асаб­лі­вае?

— Вось лі­та­ра­ль­на два тыд­ні та­му на­шы ле­пе­льс­кія так зва­ныя “на­кла­да­ныя адзі­ялы” атры­ма­лі ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. “На­кла­да­ныя адзі­ялы” — гэ­та по­сціл­кі, зроб­ле­ныя ў тэх­ні­цы ад­на­ба­ко­ва­га пе­ра­бо­ру, улас­ці­выя ме­на­ві­та Ле­пе­льш­чы­не яшчэ з кан­ца ХІХ ста­год­дзя: на льня­ное па­лат­но чор­на­га ко­ле­ру на­кла­да­ецца роз­на­ка­ля­ро­вы ўзор. Што ты­чыц­ца адзен­ня, на­прык­лад, то існуе асоб­ны ле­пе­льс­кі строй — у ім пе­ра­ва­жае бе­ла-чыр­во­ная га­ма з не­вя­лі­кім уклю­чэн­нем чор­на­га ко­ле­ру, і зу­сім ня­шмат вы­шыў­кі. Аб­рам­лен­не арна­мен­там ідзе то­ль­кі па ман­жэ­тах, па гар­ла­ві­не, па раз­рэ­зе спе­ра­ду — у тых мес­цах, дзе ка­шу­ля пе­ра­хо­дзіць у ад­кры­тыя учас­ткі це­ла. Аказ­ва­ецца, гэ­тыя арна­мен­ты пра­ца­ва­лі як аб­ярэг, як аб­аро­на ча­ла­ве­ка. Так нам рас­каз­ва­лі ста­рыя баб­кі ў вёс­ках.

— А ці да­зва­ля­ецца вам як май­стру ўклю­чаць сваю твор­чую фан­та­зію?

— Тое, што мы ства­ра­ем у Цэн­тры ра­мёс­тваў, па­він­на быць у на­род­най тра­ды­цыі, а са­ма для ся­бе я ма­гу ж ра­біць што за­ўгод­на. Ці з дзі­цён­кам, які ў мя­не ў гурт­ку зай­ма­ецца і хо­ча ма­ме на свя­та якую сур­вэ­тач­ку сат­каць, мы мо­жам па­фан­та­зі­ра­ваць згод­на з яго па­жа­дан­ня­мі. Але ў Цэн­тра ра­мёс­тваў га­лоў­ная за­да­ча — за­ха­ван­не і ад­ра­джэн­не тра­ды­цый.

І ўсё роў­на, на­ват ка­лі я не­шта і для ся­бе раб­лю, на­тхнен­не чэр­паю з на­род­на­га ма­тэ­ры­ялу. Возь­мем, на­прык­лад, по­яс — ён па­він­ны быць доў­гі з ку­та­са­мі на кан­цах. А для ця­пе­раш­ніх ма­ла­дых лю­дзей я тку ўжо па­ясы хоць і тра­ды­цый­ныя, але, на­прык­лад, пад джын­сы — і не та­кія доў­гія, і са спраж­кай. Ці якія блуз­кі лет­нія для дзяў­чат — крой ужо кры­ху іншы. Бо ра­ней жа шы­лі з тка­на­га па­лат­на і ашча­джа­лі кож­ны сан­ты­метр та­ко­га каш­тоў­на­га ма­тэ­ры­ялу — ра­бі­лі пра­мы крой і пад са­мае гор­ла. Ця­пер жа мы мо­жам па­шыць не­шта і бо­льш зруч­нае, але з тра­ды­цый­ны­мі ўзо­ра­мі, вы­шыў­кай. Але мно­гае раб­лю і бо­льш крэ­атыў­нае: сум­кі, упры­гож­ван­ні — са­мае роз­нае. Мас­тац­кай ад­ука­цыі ў мя­не ня­ма, пра што па ця­пе­раш­нім роз­уме тро­хі дык і шка­дую — але ў тыя ча­сы ў ма­ёй сям’і і маг­чы­мас­цей та­кіх асаб­лі­ва не бы­ло: так што раб­лю про­ста як ад­чу­ваю. І лю­дзям пад­аба­ецца.

— Вы не­адной­чы прад­стаў­ля­лі бе­ла­рус­кія ра­мёс­твы і за мя­жой. Як у іншых кра­інах рэ­агу­юць на та­кую твор­часць?

— Так, я бы­ла ў Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Эсто­ніі, кра­інах Бал­тыі, у Індыі на­ват. Ка­неш­не, за­ўсё­ды ці­ка­васць вя­лі­кая, ка­лі я са стан­ком, — руч­ное ткац­тва ма­ла дзе па­ба­чыш. А наш жа Ле­пе­льс­кі Цэнтр ра­мёс­тваў у Бе­ла­ру­сі ўво­гу­ле лі­чыц­ца ад­ным з леп­шым па ткац­тве. У Індыю, ка­неш­не, я ездзі­ла без стан­ка, бо скла­да­на бы­ло б яго ту­ды за­вез­ці. Там я дэ­ман­стра­ва­ла ткац­тва па­ясоў: бра­ла з са­бой та­кое не­вя­ліч­кае пры­ста­са­ван­не — бёр­дыш­ка, і для ўсіх ахвот­ных пля­ла на­шы тра­ды­цый­ныя па­ясы. Пра­сі­ла на­ват, каб ча­ла­век на­пі­саў сваё імя ла­цін­скі­мі лі­та­ра­мі, і вы­пля­та­ла ў по­ясе яго імя.

— У род­ным Ле­пе­лі вас, ма­быць, усе ве­да­юць…

— Ду­маю, што ве­да­юць. (Смяецца.) У нас жа ка­лі якое свя­та ў Ле­пе­лі, то наш Цэнтр ра­мёс­тваў у ім аба­вяз­ко­ва ўдзе­ль­ні­чае, мы пра­цу­ем і на ву­лі­цах, ро­бім вы­стаў­кі не то­ль­кі ў па­мяш­кан­ні. Вось у мі­ну­лыя вы­хад­ныя ездзі­лі са сва­імі вы­ра­ба­мі і май­стар-кла­са­мі ў Дом­жа­ры­цы, дзе пра­хо­дзі­ла вя­лі­кае свя­та “Шлях цмо­ка”. Праз ты­дзень бу­дзе Дзень го­ра­да, і без на­ша­га цэн­тра на ім, ка­неш­не, ні­як не аб­ыдзец­ца. У нас уво­гу­ле шмат вы­язных ме­рап­ры­емстваў. Ды й час­та я пе­ра­ма­гаю ў роз­ных кон­кур­сах — пра гэ­та пі­шуць, рас­каз­ва­юць. У 2008 го­дзе мне на­ват да­лі зван­не “Жан­чы­на го­да Ві­цеб­шчы­ны”. Да та­го ж, за гэ­тыя амаль чвэрць ста­год­дзя пра­цы ў цэн­тры я мно­гіх ле­пе­ль­цаў — вя­лі­кіх і ма­ле­нь­кіх — на­ву­чы­ла роз­ным май­стэр­ствам.

— Мы га­во­рым пра ткац­тва, але ж ця­пер вы пры­зна­ны аўта­ры­тэт і як май­стар па ля­ль­ках — у кон­кур­се “За­ба­ва” ўжо дру­гі раз атрым­лі­ва­еце Гран-пры. Як вы за­ня­лі­ся і ля­леч­ным ра­мяс­твом?

— Гэ­та зда­ры­ла­ся не­дзе га­доў 12 на­зад. Та­ды май­стар, які ў на­шым цэн­тры ад­каз­ваў за ля­лек, з’ехаў, а мне ста­ла шка­да, што ў нас мо­жа зу­сім знік­нуць та­кі ці­ка­вы кірунак. І я пе­рад­ала ўсе свае спра­вы па ткац­тве ма­ла­дым, якіх са­ма і на­ву­чы­ла — у Цэн­тры ра­мёс­тваў ця­пер сап­раў­ды пра­цу­юць ужо мае вуч­ні, і за­ня­ла­ся ля­ль­ка­мі. Я мно­гае да­ве­да­ла­ся за гэ­тыя га­ды, раб­лю ця­пер са­мых роз­ных ля­лек — і аб­ярэ­га­вых, і гу­ль­ня­вых, і аб­ра­да­вых. А сё­ле­та атры­ма­ла Гран-пры за вя­лі­кую ка­лек­цыю ля­лек у на­род­ных стро­ях — там іх бо­льш за 30 бы­ло. У ства­рэн­ні ка­лек­цыі я аб­апі­ра­ла­ся на вя­до­мую кні­гу Мі­ха­ся Ра­ма­ню­ка “Бе­ла­рус­кія на­род­ныя строі”. Кож­ная ля­ль­ка па­ме­рам не­дзе па­ўмет­ра ў вы­шы­ню, і апра­ну­тая яна ў аб­са­лют­на да­клад­ны на­род­ны строй та­го ці інша­га рэ­гі­ёна Бе­ла­ру­сі. Я ўсё раб­лю са­ма — па­чы­на­ючы ад кар­ка­са і ма­не­ке­на да апош­няй ні­тач­кі. У мя­не ёсць і ле­пе­льс­кі строй, і сма­лен­скі, і су­раж­скі, і ма­ла­рыц­кі, і мно­гія іншыя — з усёй Бе­ла­ру­сі.

А зра­біць ля­леч­ны кас­цюм не ве­ль­мі про­ста. Узяць, на­прык­лад, вы­шыў­ку — пры вя­лі­кіх па­ме­рах у ця­бе пра­сто­ра, ты мо­жаш гэ­ты ўзор вы­шы­ваць без пра­блем, а вось у мі­ні­яцю­ры кож­ную дэ­таль вы­пра­ца­ваць так, каб яна бы­ла і да­клад­най, і за­ўваж­най, каб яе бы­ло бач­на — ве­ль­мі скла­да­на. Але, аказ­ва­ецца, маг­чы­ма! (Смяецца.) Па­ва­жа­нае жу­ры на кон­кур­се гэ­ты мо­мант так­са­ма якраз аца­ні­ла. Я ўво­гу­ле люб­лю, каб бы­ло не про­ста, каб трэ­ба бы­ло па­ста­рац­ца, па­пра­ца­ваць, пад­умаць. Цяпер ка­лек­цыя экс­па­ну­ецца ў вы­ста­вач­най за­ле Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці.

— І гэ­та ля­ль­кі без тва­ру…

— Так, бо акцэнт ме­на­ві­та на кас­цю­мах. А яшчэ ж я ра­бі­ла вя­лі­кую ка­лек­цыю на­род­ных ля­лек — аб­ярэ­га­вых, аб­ра­да­вых. У та­кіх ля­лек тва­ры пра­ктыч­на ні­ко­лі і не ма­лю­юцца. Існуе тлу­ма­чэн­не, і я са­ма яго чу­ла ад ста­рых лю­дзей, што ка­лі ля­ль­цы зра­біць твар, на­ма­ля­ваць во­чы, то гэ­та ўжо быц­цам ду­шу ў гэ­тую ля­ль­ку ўпус­ціць. А ля­ль­ка без тва­ру не мо­жа пры­чы­ніць шко­ды ча­ла­ве­ку. Ды й як ра­ней ля­лек ра­бі­лі — да­во­лі про­сты­мі срод­ка­мі, іншых жа маг­чы­мас­цей і не бы­ло. З хус­ткі ра­бі­лі, а за­мест га­ла­вы за­ва­роч­ва­лі бу­ль­бі­ну, ці не­йкую тка­ні­ну за­мот­ва­лі ў вы­гля­дзе не­маў­ля­ці — та­кія на­зы­ва­лі­ся мо­та­нка­мі. Зер­на­вуш­ка — на­паў­ня­лі мя­шэ­чак зер­нем, за­вяз­ва­лі фар­ту­шок і хус­тач­ку ды ста­ві­лі у чыр­во­ны кут у якас­ці аб­ярэ­га, ка­лі збі­ра­лі ўра­джай. На Ка­ля­ды коз ра­бі­лі, ма­ла­дым на вя­сел­лі да­ры­лі “не­раз­луч­ні­каў” — у па­ры бы­ла ад­на агу­ль­ная ру­ка. Драў­ля­ныя ля­ль­кі — дзе­цям па­гу­ляц­ца, і гэ­так да­лей.

— Ці ёсць у вас як у на­род­на­га май­стра яшчэ не­йкія за­дум­кі, гран­ды­ёзныя пла­ны?

— З уз­рос­там я ста­наў­лю­ся, ма­быць, усё бо­льш пры­зем­ле­ным ча­ла­ве­кам, за­дум­кі ўжо пра за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак. (Смяецца.) Але ж не­ча­га я яшчэ не па­спра­ба­ва­ла, ча­му­сь­ці яшчэ не на­ву­чы­ла­ся, — на­прык­лад пля­цен­ню на как­люш­ках ці тэх­ні­цы фры­ва­лі­тэ: вось та­кія пла­ны. Імкнуц­ца яшчэ ёсць да ча­го.