Памяці творцы № 3 / 1546 за 2022-01-15
Раскоша сумоўя
Маё сяброўства з Міхасём Казінцом доўжылася амаль пяцьдзясят гадоў. Не скажу, што ўсе гэтыя гады мы рэгулярна сустракаліся, мелі цесныя зносіны. Былі перыяды жыццёвых закрутак, асабліва калі Міхась Антонавіч працаваў рэктарам Акадэміі музыкі, а я вучыўся ў Маскве, мы падоўгу не бачыліся і нават не тэлефанавалі адзін аднаму. Але ў апошнія пятнаццаць гадоў нашы адносіны зноў сталі цеснымі, блізкімі. Мы сустракаліся не толькі ў філармоніі на ягоных прэм’ерах, але і ў нефармальных абставінах, за гасцінным сталом, а некалькі разоў пад белай яблыняй на лецішчы ў дзень яго нараджэння. І заўсёды гаварылі, гаварылі, гаварылі. Гэта была сапраўдная раскоша сумоўя з мудрым, таленавітым чалавекам.
Далей
|
№ 2 / 1545 за 2022-01-07
Быў. Ёсць. Будзе.
Я памятаю яго розным: і шчасліва-натхнёным, калі ён па-царску ўладарыў за пультам, і маўкліва-задуменным, калі нешта непакоіла яго і давала нагоду для роздуму, і нават раз’юшаным, раззлаваным, калі эмоцыі білі праз край. Тады аднойчы я напісала жартоўную эпіграму:
Далей
|
Асацыяваўся з маладосцю
Сыход з жыцця любога чалавека — заўжды трагічная падзея. Сыход мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аднаго з вядучых аркестраў краіны — гэта яшчэ і трывога, як будзе існаваць творчы калектыў надалей. Народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец і Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча былі непадзельным цэлым — абодва ва ўсіх сэнсах народныя. Сёлета ўлетку споўнілася б акурат паўстагоддзя, як Міхаіл Антонавіч з’явіўся ў гэтым калектыве. Але ж лёс распарадзіўся іначай, спыніўшы адлік.
Далей
|
Аддаў належнае народу...
Беларускую выяўленчую культуру спасцігла вялікая страта: пайшоў з жыцця Васіль Пятровіч Шаранговіч — народны мастак, выдатны педагог, актыўны грамадскі дзеяч, сапраўдны патрыёт зямлі беларускай, чалавек, які ўсё жыццё шукаў у сваіх творах адвечную ісціну: хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём. Час мінуў, а пытанні тыя, якія цікавілі Мастака, застаюцца і нават больш праяўляюцца... А дзякуючы такім вялікім шукальнікам ісціны, як Багдановіч, Купала, Колас, Караткевіч, мы можам хаця б крышачку наблізіцца да разгадкі таго самага адвечнага пілатаўскага пытання: “Што ёсць ісціна?” Васіль Пятровіч шукаў усё жыццё такую ісціну: у сваіх творах, у педагагічнай дзейнасці, у грамадстве, у сваёй цудоўнай сям’і, у асяроддзі сяброў-аднадумцаў. Мне здаецца, што ў пэўнай ступені ён спасціг яе...
Далей
| |
№ 51 / 1542 за 2021-12-18
“Одна, но пламенная страсть” — Музыка
Телефанаваў я яму за два тыдні да яго адлёту ў невараць, а дакладна — 27 лістапада.
Нагодай былі прэм’ерныя паказы і паўторы канцэртаў “Аркестра Беларусі”, створанага ім у 1987-м “АБ”, — павага і паклон чуллівых кіраўнікоў канала БТ-3 да Маэстра. Ведаючы Міхаіла Фінберга з 1966 года, сведчу, што ў другой палове жыцця ў яго была, кажучы словамі рускага паэта,
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
Адданы рыцар архітэктуры
Пра Вальмена Аладава ўспамінаюць яго калегі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — ВНУ, дзе легендарны архітэктар прапрацаваў большую частку творчага жыцця: ажно 38 гадоў!
Далей
|
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Адданы рыцар архітэктуры
2 лістапада на 93-м годзе жыцця скончыў свой праведны зямны шлях Вальмен Мікалаевіч Аладаў. Заслужаны архітэктар Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі Савета міністраў СССР. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Уладальнік шматлікіх прэмій, дыпломаў і нагрудных знакаў за выбітны ўнёсак у архітэктуру. Бязмерна таленавіты творца, інтэлігентны чалавек, рыцар прафесіі.
У сённяшнім нумары мы пачынаем друкаваць успаміны тых людзей, якім пашчасціла ведаць гэтую выбітную асобу, што зрабіла прыкметны ўнёсак у фармаванне сённяшняга аблічча Мінска.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|