Казкі завабліваюць у палон не толькі малых дзетак. Іх свет зачароўвае сваім хараством і дарослых. Менавіта таму казкі лічацца найбуйнейшым здабыткам нацыянальнай культуры, які да сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. У гэтым можна было пераканацца, наведаўшы Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.