Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Палац Горватаў над Прыпяццю
Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пра палацы і сядзібы, якія пасля гадоў заняпаду займелі гаспадароў і сталі на шлях адраджэння. У папярэдніх нумарах (“К” №№ 21 — 22, 2021) мы распавялі пра лёс палаца Радзівілаў у Паланечцы і сядзібы Раецкіх у Райцы. Сюды ж трэба дадаць і палац Цюндзявіцкіх у Галошава, аб якім “К” пісала не раз (№№ 16, 2019, 13 і 24, 2021). Пагроза знішчэння яму ўжо не пагражае, засталося толькі знайсці неабыякавых да нашай гісторыі і культуры людзей, якія б узяліся за яго аднаўленне. Сёння ж мы распавядзем пра палац Горватаў у Нароўлі.
“Лабірынт” без Мінатаўра
Нядаўна завяршыла сваю працу Рэспубліканская выстава жывапісу “Лабірынт”. Пад яе асноўную экспазіцыю была задзейнічана вялікая зала сталічнага Палаца мастацтва. На думку арганізатараў, а гэта кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў, слова “лабірынт” найлепшым чынам характарызуе творчасць як працэс і адпавядае сучаснаму стану нашага выяўленчага мастацтва. “Лабірынт” як сінонім спантаннага пошуку мастаком сваёй самасці. Тут можна блукаць бясконца, і галоўнае не сутыкнуцца з Мінатаўрам сваёй падсвядомасці.
Зберагчы помнікі, захаваць спадчыну
24 чэрвеня, у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна, адбудзецца калегія Міністэрства культуры, прысвечаная праблеме распрацоўкі праектаў зон аховы на аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сёння, прэзентуючы гэтую падзею, мы акцэнтуем увагу нашых чытачоў на наступных пытаннях. Якім быў пакручасты лёс інстытуцый па ахове спадчыны ў незалежнай Беларусі? З якімі цяжкасцямі сёння найчасцей сутыкаюцца ахвочыя дапамагчы захаванню архітэктурных каштоўнасцяў? Якія элементы са спісу нашай спадчыны могуць прыцягнуць найбольшую ўвагу за межамі краіны? Пра ўсё гэта, а таксама пра іншыя праблемы і дасягненні ў сферы захавання беларускіх помнікаў і традыцый распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.
Успаміны аб вайне — справа яго жыцця
Напярэдадні сумнай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны мы зноў звяртаемся да біяграфій ветэранаў, якія аддалі доўгія гады свайго жыцця працы на ніве культуры. Гэтым разам мы сустрэліся з Аляксандрам Іосіфавічам Ульяновічам, які паспеў пазмагацца з ворагам як у небе, так і на зямлі, пакінуў свой аўтограф на сценах Рэйхстага, і яшчэ доўгія гады пасля Перамогі захоўваў памяць аб ёй, кіруючы галоўным беларускім музеем, прысвечаным гісторыі той вайны.
“Калі б камні маглі гаварыць...”
Вядома, што тэма Вялікай Айчыннай вайны для беларускага мастацтва даўно стала нацыянальнай тэмай, і тут не трэба нейкіх каментарыяў. Унікальная Брэсцкая эпапея — адна з такіх тэм. Да яе звярталіся дзясяткі беларускіх мастакоў практычна ва ўсіх відах і жанрах творчасці, і пералічыць іх немагчыма. Але ў гэтую трагічную дату — 80-годдзе з дня пачатку самай вялікай у гісторыі нашай зямлі вайны — хочацца ўспомніць хаця б некаторых з тых, хто так ці інакш унёс творчую лепту ў гонар вялікага воінскага Подзвігу, які бярэ свой пачатак менавіта з бессмяротнага гарнізона над Бугам...
Незабыўнае поле пад Магілёвам
Яна сустрэла яго незадоўга да смерці. Ён так дрэнна выглядаў, што яна спалохалася і сказала першае, што прыйшло ў галаву: “Вы добра выглядаеце”. Ён сумна ўсміхнуўся і ціха вымавіў, што яна ўжо не першы чалавек, які кажа яму ў апошні час менавіта гэтыя словы... Неўзабаве ён памёр, хоць яму было крыху больш за шэсцьдзясят тры. Значна пазней жанчына прысвяціла яму адзін з раздзелаў у сваіх успамінах “Мае мужчыны”. Ён сапраўды быў мужчынам у поўным сэнсе гэтага слова. Сівы, прыгожы, знакаміты і... мужны. Стары Хэм, савецкі Хэмінгуэй. Ён завяшчаў развеяць свой прах над полем пад беларускім горадам Магілёвам. Не хацеў пампезнага пахавання па першым разрадзе. Для яго вайна, Вялікая Айчынная вайна, была самай сумленнай і цяжкай часткай жыцця. Звалі гэтага чалавека Канстанцін Сіманаў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»