Экскурсія па НДІ будучыні
Рэтраспектыва Сяргея Катрана “Сакрэтная зона”, якая прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва ў рамках фэсту “Арт-Мінск”, без сумневу, стане адным з самых знакавых сёлетніх выставачных
праектаў. Думаю, нават апошняму скептыку яна давяла, чым можа быць contemporary art у яго лепшых праявах.
Вядомы расійскі аўтар, які паўдзельнічаў у мностве прэстыжных міжнародных арт-імпрэзаў, не проста стварыў уласны гібрыд навукі і паэзіі, але і навучыўся пераканаўча рэпрэзентаваць сваё творчае крэда. Атракцыйнасць падачы, часам здатная захапіць гледача ў эмацыйны палон, у гэтых працах арганічна спалучаная з глыбокім інтэлектуальным зместам. А тэхнічная складанасць — з рамантычнасцю.
Далей