Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Узаемапавага як мадэль Сусвету
8 чэрвеня ў сталіцы распачаўся фестываль манументальнага мастацтва “Манумент”. На ім будзе задзейнічаны шэраг выставачных пляцовак, сярод якіх галоўная — Палац мастацтваў. Падчас фестывалю мяркуецца наладзіць круглы стол па праблемах захавання манументальнай спадчыны савецкай эпохі, вызначэнні яе месца ў культурнай прасторы суверэннай краіны. Што ні кажы, але нацыянальная мастацкая школа, якой мы справядліва ганарымся, сфармавалася ў савецкі час. Магчыма, гледзячы як пойдзе гаворка, сумоўе закране пытанні больш шырокага кантэксту. Днямі адбыўся і першы вернісаж фестывалю. У Нацыяльным гістарычным музеі адкрылася выстава творчасці рэстаўратараў “Зандажы і міражы”.
Летні баль? Балет!
Учора ў нашым Вялікім тэатры пачалося 7-е “Балетнае лета”. А каб гледачы і папраўдзе апынуліся на сёмым небе ад шчасця, фестываль адкрыўся “Лебядзіным возерам”, прычым з “заморскім” Прынцам: у партыі Зігфрыда выступіў маскоўскі прэм’ер Дзяніс Родзькін.
Сустракаючы новыя кадры і падводзячы вынікі працы
8 чэрвеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Беларускі Манчэстэр.
Гісторыя маёнтка роду Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава (Талачынскі раён, Віцебскай вобласці), які сто гадоў таму меў вельмі арыгінальную назву “Беларускі Манчэстэр”, ізноў у фокусе нашай увагі. У адрозненне ад папярэдніх публікацый (гл. “К” №№ 16, 2019 і 13, 2021) гэтым разам навіны не сумныя. Але перад тым, як мы падзелімся апошнімі навінамі, варта распавесці “гісторыю” маёнтка. У свой час мы паабяцалі гэта зрабіць. І слова сваё трымаем.
Тры кірункі рамяства
Як вядома, 22 мая ў Мінску адбыўся ХІІ рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прадстаўлялі супрацоўнікі ўстановы — тры знакамітыя ў раёне майстры-прафесіяналы, удзельнікі шматлікіх фестываляў, выставак і кірмашоў народнай творчасці.
“Убачыць” карціну рукамі
Хтосьці можа сказаць, што ў жыхароў вялікіх гарадоў ёсць больш магчымасцяў скарыстацца культурна-дасугавымі паслугамі, напрыклад, пазнаёміцца з нейкім цікавым музейным праектам, адкрыць новае імя творцы. Можна зламаць стэрэатып думкі і паспрабаваць знайсці кантакт непасрэдна з мастаком, як зрабіла гэта дырэктар Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяна Леванюк. На пачатку года з прафесіянальным інтарэсам яна наведалася ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску і ўразілася незвычайнай выставачнай экспазіцыяй сталічнага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Васіля Зянька.
Адшукаць у сабе чалавека
На камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа чарговая і зусім нешараговая прэм’ера — спектакль “Звярыныя апавяданні” па п’есе сучаснага амерыканскага драматурга Дона Нігра. Творы гэтага аўтара набываюць усё большую папулярнасць і вядомасць не толькі на расійскай, але і на беларускай прасторы, хоць, можа, дзесяць гадоў таму пра яго мы нічога не ведалі. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры з поспехам ідзе адна з першых п’ес драматурга “Купанне з акуламі”, у Гомельскім маладзёжным — дэтэктыў “Апошняя справа інспектара Рафінга”, у Мазырскім драматычным тэатры імя Мележа ўвасобілі п’есу “З’ехаў цырк”.
Як працяг паэтычнага радка…
Мала каму з мастакоў надаецца магчымасць усё жыццё займацца выключна тым, што даспадобы. Як бы не хацелася засяродзіцца выключна на хвалюючых тэмах і вобразах, калі-нікалі, паводле выслоўя, даводзіцца “наступаюць на горла ўласнай песні”. Далёка не кожная замова кладзецца на сэрца, але сапраўднаму майстру сумленне і гонар не дазваляюць хоць што рабіць абы як. У сапраўднага майстра ягоны подпіс пад выкананай работай — заўжды знак якасці. Такімі грамада ведае скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх.
Мера ў кожнага свая
У Палацы мастацтва адначасова з выставай “МІЖ НАМІ/INTER NOS” (Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шапо і Сяргей Шэмет) днямі прайшла і яшчэ адна творчая імпрэза, таксама групавая — выстава “Мера”. Яе ўдзельнікі — мінскія мастакі Уладзімір і Андрэй Савічы і палачанін Аляксандр Канавалаў.
Кніжная вясёлка лета
У першы дзень школьных летніх вакацый, я, вучань, ішоў у бібліятэку, каб забяспечыць сябе шчаслівай тэорыяй. А шчаслівай практыкі ў лесе, на рэчцы ды азёрах, у матчынай вёсцы было вышэй за неба… Цешаць душу ўспаміны. Давайце зробім з гэтай нагоды маленькі культуралагічны шпацыр па Ветцы майго дзяцінства. Яе ўжо збольшага няма, бо было гэта паўсотні гадоў з горачкай таму. Пачаць варта з аўтастанцыі. Побач у спісаным аўтобусе працаваў пнеўматычны цір. Я быў пастаянным яго наведвальнікам. Страляць навучыў бацька. А праз дарогу, ля прадзільнай фабрыкі, знаходзіўся цір сапраўдны. Мы разам адтуль не вылазілі. Уменне рабіць штосьці якасна — гэта ж таксама культура? Другое месца па аўтарытэтнасці займалі бібліятэкі. Школьная знаходзілася супраць майго дома. Да дзіцячай трэба было дабірацца да цэнтра мястэчка, бо працавала яна ў доме культуры. Каб трапіць у дарослую, неабходна было зайсці ў ДК з другога боку. Мяне туды не пускалі гадоў да дзесяці. Прыкладна на той час высокі ўзровень бібліятэк ужо не абмяркоўваўся. Іхні недахоп быў толькі адзіны: у фондах адсутнічала кніжка “Аліса ў Залюстэраччы”. Мо таму я нічога і не зразумеў у матэматыцы?.. Не забыцца б на дом піянераў. Маляваць мяне навучыў бацька, а ў доме піянераў я толькі ўдзельнічаў у конкурсах. Дарэчы, прызы дзяліў з Галей Нячаевай, будучай цудоўнай музейшчыцай. Паколькі музея ў Ветцы яшчэ не было, Галя складала вершы ды малявала. Культура бярэ нас у абдымкі паступова, але назаўжды…
Карагод у знакамітай вёсцы
У пазамінулым снежні Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO на сваім пасяджэнні ў далёкай Калумбіі пастанавіў, што абрад “Юраўскі карагод”, які штогод ладзіцца ў вёсцы Пагост на свята Юр’я, з’яўляецца каштоўнасцю ўсяго чалавецтва — але пры гэтым знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Адпаведна, беларуская прысутнасць у запаветным спісе павялічылася на адну пазіцыю. У тую далёкую палескую вёску, заціснутую паміж Прыпяццю і Сцвігай, я выправіўся, каб зразумець, што ж змянілася пасля надання абраду пачэснага статусу. І адразу спойлер: нічога! Хіба толькі прафесійных камер прыкметна паболела. Але аўтэнтыка і кранальная шчырасць засталіся: іх па-ранейшаму цераз край! Праблемы таксама нікуды не зніклі.
“Трэба помніць дом свой...”
22 чэрвеня 41-га... Гэтая дата навісае над намі, над нашай геннай памяццю як жахлівая, бязлітасная чорная зграя, што і дасюль, праз восем дзесяцігоддзяў, прымушае скалануцца ад страшэннага болю цэлыя народы. Прымушае “НІКОЛІ НЕ ЗАБЫЦЬ!” ні нам, беларусам, хто жыве на Бацькаўшчыне сёння, ні нашым суайчыннікам, хто з той або іншай прычыны апынуўся на хвалі абставін за мяжой. А яна, гэтая журботная дата, як векапомны факт у гісторыі Беларусі, жорсткімі лічбамі паўстане ўжо праз некалькі дзён...
Нёман, што ў Тальяці
Наша Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” дзейнічае ў Тальяцці. Мэты ў нас глабальныя: стварэнне ўмоў для захавання і развіцця культуры і звычаяў беларускага народа, развіццё нацыянальнай адукацыі, асветы, народнай творчасці, літаратуры, мастацтва, вывучэнне і захаванне традыцый, арганізацыя і правядзенне беларускіх свят, стварэнне бібліятэк, нядзельных беларускіх класаў, развіццё мастацкай самадзейнасці…
Падтрымка дзяржавай кінематаграфіі — максімальная
Самае масавае мастацтва — кіно: усе яго глядзяць, усе цікавяцца. Па той бок ад гледача тыя, хто кіно здымае, хто яго паказвае, хто яму вучыць — цэлая галіна, што называецца кінематаграфіяй. 1 чэрвеня споўніўся 31 год, як у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыйшоў працаваць Аляксей Мікалаевіч БЯЗУГЛЫ. Зараз у Міністэрстве ён узначальвае аддзел па кінематаграфіі — нясе, такім чынам, адказнасць за ўсё, што ў гэтай сферы ў нас адбываецца. Пра надзённыя, актуальныя праблемы і падзеі мы з ім і пагаворым.
Будоўля моладзевага цэнтра і рэстаўрацыя палаца Патоцкіх,
Гораду Беразіно, што ляжыць роўна паміж двума сталіцамі, Мінскам і Магілёвам, сёлета спаўняецца 520 гадоў. Месца гэта, з насельніцтвам больш за 11 тысяч чалавек, павольна развіваецца, у тым ліку і ў культурнай сферы. Так, раз на два гады тут праходзіць тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, мясцовы цэнтр раместваў у 2019 годзе атрымаў статус дзяржаўнага, а раённая бібліятэка здаўна з’яўляецца кропкай прыцягнення насельніцтва. Дарэчы, некалькі гадоў таму яна адсвяткавала “наваселле”, і цяпер займае паверх у Доме культуры, што зрабіла яе больш даступнай да чытача. А будынак на ўскрайку горада, дзе бібліятэка знаходзілася раней, зачыніўся на рэканструкцыю, якая доўжыцца ўжо тры гады. Ці ёсць нагода хвалявацца, што дарагі сэрцу бярэзінцаў аб’ект на вуліцы Камсамольскай напаткае лёс яшчэ адной славутасці горада, сумнавядомай “заброшкі” — палаца графа Патоцкага?
“Як хочацца застацца жыць!…”
З адзінага даваеннага фотаздымка глядзіць на нас з далекага мінулага сціплы чалавек у акулярах. Інтэлігентны твар, уважлівы пранікнёны позірк. Здаецца, ён ведае нешта вельмі важнае аб каханні і нянавісці, жыцці і смерці, нешта такое, пра што абавязкова трэба расказаць…

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»