Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З Альбома Памяці
Напярэдадні 9 мая ўнукі прынеслі мне з дзіцячага сада фатаграфію. Фатограф зняў іх у падагнанай форме салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Нас аб’ядноўвала адна мэта — Перамога!
У 76-ты год Вялікай Перамогі ў Мінску з’явіўся яшчэ адзін знак народнай Памяці. На перакрыжаванні вуліц Ваўпшасава і Солтыса быў адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза Іону Солтысу. Па нацыянальнасці Іон Солтыс — малдаванін. Браў удзел у руху супраціву акупантам, а потым як баец Чырвонай Арміі вызваляў ад нацыстаў Еўропу. Загінуў, паўтарыўшы подзвіг Аляксандра Матросава — закрыўшы сабой амбразуру варожага ДОТа. Над помнікам герою працаваў беларускі скульптар Хізры Асадулаеў.
Прапусціўшы трагедыю праз сэрцы
5 мая ў рамках акцыі “Хатынь вачыма студэнтаў” у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылася прэзентацыя праектаў рэканструкцыі і канцэпцый развіцця мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.
Пошук вядзе батальён...
Вайна — гэта страшна. Гэта смерць, гэта страты блізкіх і сяброў, гэта татальнае руйнаванне. Вайна — гэта катастрофа. За сваю тысячагадовую летапісную гісторыю беларуская зямля не раз станавілася арэнай узброеных канфліктаў. Часам, пасля варожай навалы, край нагадваў пустку. Бо ні ад гарадоў, ні ад жыхароў не заставалася і следу. Таму першыя асацыяцыі пры слове ваяр, войска — гэта парахавы дым, выбухі, слёзы, магілы… Больш за чвэрць стагоддзя таму ва Узброенных сілах Рэспублікі Беларусь з’явілася ўнікальная воінская часць — 52-гі спецыялізаваны пошукавы батальён. Але на яе ўзбраенні — не аўтамат-кулямёт, а археалагічны рыштунак — рыдлёўка, пэндзаль, металадэтэктар. Мэты гэтага батальёна — самыя высакародныя.
Больш правоў — больш абавязкаў
30 красавіка ў Кобрыне адбылася Рэспубліканская нарада па тэме “Праблемныя пытанні пры выкананні работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі “3”. У нарадзе бралі ўдзел міністр культры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства і іх намеснікі Віталь Бейлін, Наталля Хвір, Наталля Лапаціна, Святлана Краюшкіна, Ірына Карповіч. Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці прадстаўлялі старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка і ягоны намеснік Генадзь Барысюк, начальнік упраўлення культуры Сяргей Панасюк, адказная за каардынацыю ўпраўленняў культуры вобласці Святлана Раманюк. Ад Кобрыншчыны былі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні Іван Карабко, начальнік аддзела культуры Валянціна Пакалюк. Былі на нарадзе прадстаўнікі ад усіх абласцей краіны і горада Мінска, а таксама супрацоўнікі ААТ “Белрэстаўрацыя” і навукова-праектнага цэнтра “РЭСТАБІЛІС”. Пасля завяршэння рабочай часткі нарады яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць палеглых ў Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да помніка вызваліцелям Кобрыншчыны.
Новая рэальнасць, або Як паспець за “воблачнымі” тэхналогіямі?
4 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і галоўная бібліятэка краіны.
Кранальнасць інтанацыі як фактар выбару
Да 76-й гадавіны Вялікай Перамогі ў афішы Тэатра-студыі кінаакцёра з’явіліся тры паказы спектакля “Фальшывая нота”. Прычым запар, цягам двух перадсвяточных дзён. І гэта невыпадкова. Размоўная “дуэль”, што разгортваецца між дырыжорам і быццам бы яго прыхільнікам, тычыцца насамрэч не тонкасцяў музычнай інтэрпрэтацыі, а праблемы маральнага выбару, які ёсць у кожнага.
Дзіцячы сеанс. Анімацыйныя вобразы вайны
Для кінастудыі “Беларусьфільм” на працягу ўсёй яе гісторыі тэма Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу вайскоўцаў, партызан і мірных жыхароў была знакавай. Мы памятаем і любім многія славутыя мастацкія стужкі, створаныя беларускімі кінематаграфістамі. У апошнія гады ваенная тэма пачала ўвасабляцца і ў анімацыйным жанры. Так сёлета ўпершыню да свята 9 Мая праходзяць і спецыяльныя паказы для дзяцей “Анімацыйныя вобразы вайны” — у Музеі гісторыі беларускага кіно. А 7 мая ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўпершыню была паказаная і самая новая анімацыйная стужка вытворчасці “Беларусьфільма” — “263 ночы”. Такія тэматычныя праграмы ў кіназалах стануць рэгулярнымі, і не толькі ў Музеі гісторыі кіно. Што паглядзець дзецям, на што можна параіць звярнуць увагу бацькам, настаўнікам, педагогам, якія хочуць далучыць дзяцей да нашай агульнай гісторыі? Якія беларускія мультфільмы на ваенную тэму, падыходзячыя і маленькім гледачам, у нас цяпер ёсць?
“Шчаўкунок”: святочная дзея без будзённасці
Гэта стала чымсьці накшталт добрай традыцыі: прэм’ера новай пастаноўкі Валянціна Елізар’ева папярэджваецца, суправаджаецца, амаль спалучаецца па часе з выхадам фотаальбома Аляксея Казнадзея, прысвечанага ранейшай прэм’еры балетмайстра. Вось і цяпер: 15 і 16 мая — вяртанне на нашу сцэну “Лебядзінага возера”. А ў красавіку прэзентаваўся альбом “Шчаўкунок”. Пагартаем?
Багатырка ці будзёнаўка?
Маці дзяўчынкай жыла на акупаванай тэрыторыі. Слова “жыла” тут, напэўна, не да месца. Хутчэй — бедавала. Ды так, што пасля не магла глядзець фільмы пра вайну. Васіля Быкава чытала і паважала, а вось глядзець на штыкавыя атакі ды бомбавыя налёты, знятыя збольшага ў жанры прыгод, адмаўлялася катэгарычна. Я сам лічу лепшай мастацкай карцінай пра апошнюю вайну “Беларускі вакзал”. У ёй няма атак і перастрэлак, але цудоўна бачна, як Вялікая Айчынная паўплывала на лёс кожнага героя. Не, пытанне “Як ваявалі?” па-ранейшаму надзённае. Але не менш важнае — “Якім павінен быць мір пасля Перамогі, што дасталася такой крывавай цаной?” Ад шчырасці адказаў залежыць узровень выхавання нашых дзяцей.
“...Медалямі на потных гімнасцёрках звінела геаграфія Еўропы...”
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, партызанскіх лясах і падполлі Беларусі са зброяй у руках змагаліся каля 140 мастакоў. Сёння ўдзельнікаў вайны сярод членаў Беларускага саюза мастакоў ў жывых застаўся толькі адзін чалавек — заслужаны дзеяч мастацтваў, віцябчанін Аляксандр Салаўёў. Але ўсіх, хто не дажыў да 76-годдзя Вялікай Перамогі, мы імкнемся не забываць, бо яны сваёй творчасцю ўнеслі значны духоўны ўклад у наша сучаснае мірнае жыццё. Адным з тых, хто пакінуў пасля сябе добрую памяць як салдат, мастак, чалавек, патрыёт з’яўляецца Іван Васільевіч Пушкоў. На жаль, сёння яго імя, як гаворыцца, не на слыху ў мастацтвазнаўцаў і маладога пакалення творцаў, а тых, хто яго асабіста добра ведаў, у жывых таксама амаль не засталося.
Твары Перамогі. Не забыць…
Усё даўней ад нас вайна, усё болей гадоў Перамозе, усё меней тых, хто за яе змагаўся. Не забыць — імёны, подзвігі, твары… Фотапраект Яўгена Залужнага “Апошні прызыў” з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны стаў і актам удзячнасці, і адлюстраваннем часу, і мастацкай з’явай. “Для мяне гэта не проста твары, а нават і лікі людзей, біяграфіямі і жыццямі каторых Бог вяршыў Гісторыю”, — гаворыць мінскі фатограф. Пачаўся праект яшчэ ў 2010-м, а не скончаны, можна сказаць, і дагэтуль — аўтар па-ранейшаму заклікае, запрашае ўсіх ветэранаў, каб стварыць ім у падарунак якасныя прафесійныя партрэты, што захаваюцца і для гісторыі, і для памяці нашчадкаў.
Загартаваны полымем ліхалецця
У адным з нядаўніх нумароў “Культура” змяшчала віншаванне ў адрас колішняга шматгадовага супрацоўніка цэнтральнага апарата Міністэрства культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны — Георгія Лявонцьевіча Лазычэнкі, які 21 красавіка адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння. Напярэдадні Дня перамогі мы яшчэ раз сустрэліся з ветэранам, каб болей даведацца аб ягоным жыццёвым шляху. Сто гадоў — адрэзак немалы, і расповед ад нараджэння і да нашых дзён мог бы выйсці доўгім. Таму напярэдадні памятнай даты мы засяродзіліся на ваенным досведзе Георгія Лявонцьевіча — а перажыць яму давялося нямала.
“Таварыш мой, успомні імёны медыкаў!”
Чым далей у часе адступаюць падзеі Другой сусветнай вайны, тым больш манументальным бачыцца подзвіг нашага народа ў барацьбе з фашызмам. На захопленай ворагам беларускай зямлі стаў разгортвацца магутны партызанскі рух. Ён падрываў тыл праціўніка, трымаў яго ў пастаянным напружанні, перашкаджаў бесперабойнай перабросцы жывой сілы тэхнікі захопнікаў. Партызаны вызвалялі ад акупантаў значныя тэрыторыі і ўзнаўлялі там савецкую ўладу. Да канца 1943 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 20 партызанскіх зон. Яны кантралявалі каля 60 працэнтаў нашай зямлі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»