Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі па Гомельшчыне 16 чэрвеня даручыў аднавіць у бліжэйшы час Тураўскі крыж. “Я публічна ўпершыню жадаю гэта агучыць”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Тым часам “К” сабрала пытанні і адказы аб страчанай святыні XIII стагоддзя.
Далей
|
![]() Літаральна ўчора ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў была адкрыта аўдыторыя імя Уладзіміра Мулявіна (фота 5, 6). А 22 лютага Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры — філіял Нацыянальнага гістарычнага — стаў багацейшым на 17 эскізаў касцюмаў, створаных мастачкамі Валянцінай Бартлавай і Галінай Крываблоцкай (фота 3). Аркушы, на адвароце якіх стаіць згода на пашыў строяў рукой Мулявіна, набытыя пры спонсарскай дапамозе кампаніі-партнёра музея, прадставілі публіцы ў рамках супольнага праекта “Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра” з Музеем музыканта ў Белдзяржфілармоніі і дзяржансамблем “Песняры”.
Далей
|
![]() У рэдакцыі "К" адбылася сустрэчы журналістаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членамі Камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком (старшыня камісіі), Аленай Анісім і Ірынай Дарафеевай, падчас якой адбылася размова па актуальных тэндэнцыях развіцця беларускай культуры. Неўзабаве выйдзе вялікі матэрыял, які змесціць як уласна палілог за "круглым сталом", так і адказы на пытанні чытачоў, што былі атрыманы напярэдадні сустрэчы.
Далей
|
![]() Існуе стэрэатып: тэлепраграмы пра культуру — не з ліку самых цікавых. Так, яны сацыяльна значныя, але, памятаецца, у колішнім праекце “Страсці па культуры” страсці былі часцяком хіба ў назве. А вось нядзельны выпуск ток-шоу Ягора ХРУСТАЛЁВА “Што адбываецца” на канале “РТР-Беларусь”, прысвечаны скандалу паміж кампазітарам Эдуардам Ханком і выканаўцамі яго песень, выдаўся на дзіва гарачым. Дык мо нешта змянілася і ў самой парадыгме падачы культурнай тэматыкі, спыталася “К” у вядомага тэлежурналіста і прадзюсара на пачатку гэтага інтэрв’ю…
Далей
|
![]() Пасля запісу гэтага інтэрв’ю знакамітага нашага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся РАЗАНАВА (давялося пачуць у кулуарах XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адразу два аднолькава пашанотныя вызначэнні яго (і для нашай літаратуры тое таксама гонар): класік і гуру) ён сказаў у адказ на маю рэпліку, маўляў, з вамі за чвэрць гадзіны можна запісаць інтэрв’ю на паласу: “Пакіньце толькі самае істотнае”. Істотным мне падаўся амаль увесь дыктафонны запіс. Нагодай жа для гутаркі стала кніга перастварэнняў Алеся Разанава прадмоў Францыска Скарыны да надрукаваных ім кніг “Бібліі” “Маем найбольшае самі”. Урэшце, гутаркі магло б і не адбыцца, каб не… Але пра тое напрыканцы.
Далей
|
![]() Адразу пасля вітання падчас сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ прыязна зазначыў: “Нават яшчэ не пабачыўшы вас, а толькі прачытаўшы спіс удзельнікаў сустрэчы, падумаў: “Апынуся ў такім таварыстве “адным у полі воінам”. Але я ніколі не ўцякаю ад журналістаў. Нават калі не магу адказаць на пытанні, прызнаюся ў тым. Зрэшты, апошняе — заўжды добрая нагода, каб папоўніць свае веды, хаця б нешта “прагугліўшы”. Урэшце, такім і мусіць быць фармат рубрыкі “Рэдакцыя плюс…”: крыху нечаканы, але з унікальнай магчымасцю глыбокай і шматграннай размовы. Гэтым разам яна была нават больш працяглай, чым звычайна. Тое не дзівіць: пытанні падрыхтаваў кожны журналіст рэдакцыі, і літаральна ўсе пажадалі задаць іх Мітрапаліту асабіста.
Далей
Каментарыі (4)
|
![]() Малады артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Максім Карасцялёў дастае са сваёй скураной сумкі цераз плячо вялікага памеру светла-карычневы канверт і кладзе яго на стол. “Унушальны пачак!” — кажу яму я. У канверце — аддрукаваныя на шчыльнай паперы кадры з акцёрамі-купалаўцамі розных пакаленняў, каго Максім здымае цягам тых некалькіх гадоў, што працуе ў трупе.
Далей
|
![]() Выпадкова распаведзеная гісторыя аднаго фотаздымка з легендамі беларускай сцэны — народнымі артысткамі па званні і па прызванні Стэфаніяй Станютай і Галінай Макаравай — адкрыла цікавыя факты іх біяграфій, а таксама кадры з асабістага фотаархіва саліста кіеўскай нацыянальнай аперэты Анатоля Підгарадэцкага. Лёсы ўсіх гэтых творцаў, а таксама іншых зорак з пакалення легендарных купалаўцаў аказаліся паяднанымі самым нечаканым чынам.
Далей
|
"Дзе жыву — называюць легендаю..."
Нячаста на старонках газеты “Культура” з’яўляюцца вершаваныя радкі. Але тут выпадак асаблівы: музыкант, які піша вершы. Не тэксты для спеваў ці якой іншай выгоды. Ён проста піша пра тое, чым жыве, пра тое, што яму баліць. Вось і цяпер верш, які заслужаны артыст БССР Леанід Тышко (а менавіта пра яго гаворка) даслаў на адрас рэдакцыі, — лічы сацыяльная калонка пра набалелае. І, да ўсяго, традыцыйна цудоўныя, глыбокія радкі. (Нагадаем, з літаратурнай творчасцю Леаніда Барысавіча “К” падрабязна знаёміла была сваіх чытачоў у № 35 за 2015 год.)
Далей
|
![]() Валерый Дайнэка стаў з украінскай даследчыцай фальклору, філолагам, PhD Анжэлай Гергель сааўтарам кнігі “Тыя, хто ажыўляюць міфы”. Цяпер гатовая і другая кніга (абедзве выйшлі ў Кіеве і, лічы, недаступныя нашаму чытачу) з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, вакаліста ансамбля “Беларускія песняры”. “К” пагартала старонкі выдання і даведалася, чаму зробленыя Дайнэкам падчас працы ў ансамблі “Песняры” аранжыроўкі ён лічыць хутчэй самастойнымі творамі, як размяжоўвае народную музыку і сучасную пры звароце да фальклору, а таксама пра тое, чым сэр Род Сцюарт датычны да знакамітай “А дзе была вуціца”. Перад вамі — вытрымкі з выдання.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"