У эстонскім горадзе Нарва ўжо 22 гады актыўна працуе беларускае нацыянальна-культурнае таварыства “Сябры”, асноўным напрамкам дзейнасці якога з’яўляецца аб’яднанне беларусаў Эстоніі і папулярызацыя беларускай культуры сярод жыхароў горада. Днямі тут, у Нарве, зладзілі культурны праект, прысвечаны чарговаму юбілею з дня нараджэння Марка Шагала.