Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі…
Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз — пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас — па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку… У кожнага — свой шлях да роднай мовы. У кагосьці ён кароткі і светлы, як ноч у чэрвені, у кагосьці — доўгі і пакручасты. А нехта ўвогуле выбірае шлях у супрацьлеглы бок. Пакутуе, не разумее, што з ім, але ўпарта працягвае блукаць ля роднага ганка. Усё гэта з дакладнасцю нагадвае пошукі веры. І вельмі важна, каб той, хто шукае, убачыў агонь паходні ў руках таго, хто знайшоў. Арыенрцір — гэта выключна важна.
Кожны, хто чытае гэтыя радкі — арыенцір для тых, хто не знайшоў пакуль ні мовы, ні веры, ні радзімы. Не падвядзіце!