Не стушыў на палітры святло...
Жывапіс, які нараджае паэзію, і чалавек, які ствараў паэзію ў жывапісе... Пачытайце гэтыя радкі, прысвечаныя яму, найвыдатнаму мастаку сучаснасці, напісаныя сэрцам паэта. Цалкам “Балада Леаніда Шчамялёва” прагучала на вернісажы з вуснаў яе аўтара — Віктара Шніпа. І хоць вялікім смуткам напоўнены паэтычныя строфы, але бязмежна-высокім жыццесцвярджальным агнём палыхаюць фарбы
на палотнах Жыцця мастака.
...Ты не стушыў у майстэрні святло і нікому
Ты не сказаў, што сыходзіш з зімы назусім.
І, не забраўшы нічога, забраў сваю стому,
Каб стала лёгка хаця б на хвіліначку ўсім
Тут, на зямлі, дзе карціны твае, як малітвы
І як прызнанні ў вялікай любові тваёй
Да беларускіх палёў, дзе былі вечна бітвы,
Дзе нам пісаліся вершы й карціны крывёй...