Майстар апяваў прыроду...
10 снежня Валерыю Шкарубе споўнілася б 63 гады. Не дажыў. Пайшоў з жыцця ў гэты чацвер. Мастак
заўжды памірае заўчасна. Творчасць — няспынны працэс. Сёння не падобнае на ўчора, заўтра — на сёння.
І ўсё гэта так ці інакш адбіваецца ў працы мастака. Эвалюцыя творчасці канкрэтнай асобы ў часе —
найкаштоўнейшы матэрыял для гісторыка і сацыёлага. Сапраўдны творца, а менавіта такім быў спадар
Валерый, заўжды жыве заўтрашнім днём, заўжды скіраваны ў будучыню.
Далей