Ян Астроўскі, скульптар з Аршаншчыны
Пяць гадоў таму ў поле майго зроку выпадкова трапіла асоба беларускага скульптара Яна Астроўскага. У ХІХ стагоддзі яго імя было шырока вядома па-за межамі радзімы, аб чым сведчаць тагачасныя СМІ, а таксама біяграфічныя нарысы ў розных сучасных даведніках. Зразумела, вядомы ён і беларускім мастацтвазнаўцам. Мяне ж ён зацікавіў як аўтар бюста беларускага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Хоць, каб быць дакладным, трэба зазначыць, што не бракавала ў “арсенале” творчага даробку Яна Астроўскага і памятак пра іншых славутых беларусаў — Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлю, Станіслава Манюшку, Тадэвуша Касцюшку, Юльяна Нямцэвіча…
Днямі, завітаўшы ў чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стоячы перад кніжнымі паліцамі, якія літаральна ўгіналіся ад розных слоўнікаў і даведнікаў, я раптоўна вырашыў пацікавіцца, а што ж напісана пра Астроўскага. У рукі мне трапіў адзін са шматтомных даведнікаў Нацыянальнай акадэміі Польшчы. Інфармацыя мяне захапіла настолькі, што, не марнуючы часу, усе яго тамы былі загружаны ў адмысловую цялежку і перавезены ў чытальную залу. І вось, што ў выніку атрымалася.
Далей