Жадаем столькі дачушак, колькі ў хаце падушак!
Ці не ў кожнай сям’і сярод старых фотаздымкаў знойдуцца рэдкія і ўнікальныя, якія нагадаюць пра даўнія падзеі і пра тых людзей, якіх даўно няма. Вельмі пашанцавала тым сем’ям, у якіх захаваліся вялікія фотаархівы з разнастайнымі постацямі сваякоў, а яшчэ больш пашанцавала актывістам школы фалькларыстаў Гродзенскага раёна.
Падчас жнівеньскай этнаграфічнай сустрэчы з Ірынай Бернатовіч (1939 года нараджэння) з вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна, якая, нагадаю, перадала ў музей вёскі Зарачанка свой “дзявочы пасаг”, жанчына паабяцала “у другі раз пагартаць яшчэ і альбом са старымі фотаздымкамі” і абмовілася, што гэта звычайныя фотаздымкі, якія захаваліся ў многіх сем’ях. Але чамусьці я была ўпэўнена, што гэтыя позіркі з мінулага стануць новым эмацыянальным адкрыццём для мяне асабіста, і сапраўднай знаходкай для нашых новых краязнаўчых матэрыялаў і даследванняў.
Далей