Пад мантыяй любові і надзеі
Перакананы, што выяўленчае мастацтва — гэта заўсёды “пашыраны тэст” для кожнага, хто яго бачыць. Калі “персанальны універсум” вузкі, глядач абмяжоўваецца катэгорыямі “падабаецца — не падабаецца”, а крытык шукае пацвярджэння сваіх пазіцый не ў рэальным свеце, а ў гісторыі мастацтваў, дадзенай нам у прафесійных тэрмінах.
У той час, як кожны творца патрабуе іншага — далікатнага пранікнення ў яго індывідуальную прастору, якая існуе па сваіх унутраных законах. Асабіста для мяне цікава не тое, на каго падобны мастак, а тое, хто ж ён насамрэч. Аналогіі і ўплывы — толькі рамка для партрэта маёй гераіні Надзеі Лівенцавай. Мастачкі, якую наўрад ці можна лічыць знакамітай — у асяроддзі элітарнай мінскай багемы яна не тусуецца. Тым не менш, ёй ёсць што сказаць сваім сучаснікам і нашчадкам.
Далей