За дзень да пачатку іспытаў
31 ліпеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў быў апошні дзень прыёму заяў абітурыентаў. Сёння, 1 жніўня, распачынаюцца ўступныя іспыты. Былі часы, калі чальцы Прыёмнай камісіі, паглядзеўшы работы, якія прадставіў малады чалавек, што настроіўся мець творчую спецыяльнасць, маглі параіць яму не марнаваць час, бо мастацтва не ягонае пакліканне. А калі і без ўсялякіх каментараў адбывалася — проста не прымалі дакументы з прычыны відавочнай адсутнасці ў абітурыента навыкаў, неабходных для паспяховай здачы ўступных іспытаў. Так бы мовіць, адмаўлялі неперспектыўнаму/неканкурэнтаздольнаму на першай жа стадыі, каб не мець з ім клопату надалей.
Сёння ўсё інакш.
Далей