Лічацца толькі з моцнымі
У другой палове 80-х мне ўпершыню давялося браць інтэрв’ю ў святара. Каб увайсці ў тэму я наведаў у нядзелю царкву, дзе пабачыў майго будучага суразмоўцу “на рабочым месцы”. Давялося тады паслухаць і ягоную, звернутую да вернікаў, казань, якую памятаю і сёння. Уступам да прамовы былі словы з Бібліі пра тое, што чалавек, які жыве мінулым, страчаны для будучыні і дня сённяшняга. А сэнс яе ў тым, што жыццё дадзена Богам чалавеку дзеля радасці, жыццё ніколі не канчаецца, таму не варта назапашваць у памяці крытычную масу крыўдаў і няўдач, засяроджвацца на стратах, на перажытых пакутах. Але і забываць нічога не трэба. Усё гэта досвед, які робіць нас мудрэйшымі і мацнейшымі. Асэнсаваць, каб у перспектыве не наступаць на тыя ж граблі, пераадолець і з улікам гэтага вопыту жыць сённяшнім днём і дбаць пра заўтра.
Далей