Жыровіцкія скарбы: не ўсё страчана
Сёлета ў маі ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна — вялікае свята праваслаўя: 550-годдзе Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзе Жыровіцкага манастыра. Вялікія юбілеі! Але як тут не ўспомніць і пра тое, што за гэтыя стагоддзі з Жыровіцкага манастыра зніклі тысячы каштоўных дакументаў, абразоў, крыжоў, посуду, вырабаў з золата і срэбра, кніг. Найбольш каштоўнасцяў было вывезена падчас Першай сусветнай вайны. Але дасканала пошукамі скарбаў з Жыровічаў пакуль ніхто не займаўся. Праўда, семінарысты і студэнты Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі ў Жыровічах у апошнія гады ўжо пачалі даследаваць гэтую тэму і сёння нават пішуць навуковыя працы.
Далей