Калі песні дапамагаюць дактарам
“Можна панікаваць і засмучацца, а можна дзейнічаць і рабіць нешта карыснае”, — кажа дырэктар прадзюсарскага цэнтра “Спамаш” Анжаліна Мікульская.
Менавіта “Спамаш” распачаў серыю анлайн-марафонаў #БеларусьБЕЗCovid у падтрымку медыцынскіх работнікаў і ўстаноў — паспяхова сабраў сродкі ўжо для трох клінік і зарганізаваў вакол сябе вялікае мноства папулярных артыстаў. Часам узнікаюць і іншыя падобныя ініцыятывы — ва ўмовах адсутнасці жывых канцэртаў музыканты праводзяць анлайн-выступленні як акцыі дапамогі медыкам. Але нямногім удаецца сабраць не толькі сродкі, але і прагляды. Расказ пра паспяховы праект можа не толькі заклікаць да ўдзелу ў наступных анлайн-марафонах, але і стаць прыкладам для іншых арганізатараў. І нават для тэлеканалаў.
Далей