Прэмія за лепшую песню мінулага года ў Беларусі, розгаласны кавер на “Ляпіс Трубяцкі”, дуэт са Зміцерам Вайцюшкевічам, эмацыйны анлайн-канцэрт у час эпідэміі — спявачка Ганна Шаркунова не дае сумаваць сваім прыхільнікам. 15 гадоў яна на сцэне — а хтосьці, магчыма, так і памятае тую юную чароўную бландзінку, што спявала “Сердце красавицы”. Але шмат чаго адбылося, шмат чаго змянілася, і нават сама Аня кажа, што стала іншым чалавекам. Якім жа? Госця нашых “Суботніх сустрэч” — Ганна Шаркунова.
Да 75-годдзя вызвалення Пінска і гадавіны Вялікай Перамогі Палескі драматычны тэатр падрыхтаваў спектакль “Хай спынецца вайна”. Пінчане горача падтрымалі прэм’еру, што адбылася ўвосень. У красавіку і маі меркавалася зладзіць шматлікія паказы для школьнікаў. І хаця з-за вайны з каранавірусам планы давялося скарэктаваць, новы спектакль яшчэ набярэ абароты ўсё новых праглядаў — хутчэй, у наступным сезоне.
Гомельскі абласны драматычны тэатр, нягледзячы на складаныя абставіны, не адмовіўся ад прэм’еры спектакля “Нябесны ціхаход”, прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. І правёў яе, як і было запланавана, акурат 8 — 9 мая, але… у рэжыме анлайн, сабраўшы ўдзячных гледачоў не ў зале, а ў інтэрнэце. Колькасць праглядаў — 516.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў у мінулым месяцы прапаноўваў гледачам падзівіцца на “ТэкСтыльны букет”. Гэта назва міжнароднай выставы і Адкрытага фестывалю дэкаратыўнай творчасці. Удзел у імпрэзе бралі мастакі з Беларусі, Расіі, Казахстана.