Таямніцы Манюшкаў
Пуцявіны жыцця даволі непрадказальныя, і лёс Манюшкі — таму сведчанне. Калі ягонае з’яўленне ў Вільні можна вытлумачыць самім фактам нараджэння на беларускіх землях, дык з’ехаць на пару гадоў вучыцца ў Берлін, як мы ўжо пісалі раней, яго прымусіла знаёмства з будучай жонкай Аляксандрай Мюлер — а дакладней, яе патрабавальнымі бацькамі.
І таму можна сказаць, што варшавянін Караль Штурм не толькі быў гэткім “злобным геніем” нашага земляка, але аказаў на Станіслава Манюшку і станоўчае ўздзеянне. Бо наяўнасць ворага-зайздросніка, патаемнага ці адкрытага, прымушае творцу быць у баявым тонусе. Хоць, вядома, гэта каштуе і нерваў, і здароў’я, а часам і жыцця. Таму мне не зусім зразумела, чаму асоба Штурма не заслужыла на асобны раздзел у “манюшказнаўстве”. Тым больш, ён быў далёка не “шараговым выкладчыкам музыкі ў Вільні”, як яго часам падаюць у адпаведнай літаратуры.
Далей