Калі вёскі “шумяць”
Захаваць, захаваць, захаваць... Гэта самы часты дзеяслоў, які давялося мне пачуць пры зносінах з кіраўнікамі ўстаноў культуры вёскі Акцяброва. Захаваць традыцыі і абрады, захаваць цікавасць да фальклору ў моладзі, захаваць пераемнасць пакаленняў, захаваць чытача. Суразмоўцы мае з’яўляюцца праваднікамі, здавалася б, простай ісціны: чалавек, які не памятае сваяцтва свайго і які не жадае яго памятаць, ніколі не стане паўнавартасным грамадзянінам краіны. І думку гэтую яны год за годам, дзень за днём даносяць да землякоў…
Далей