У час, калі нехта кажа пра “смерць кнігі”, айчынныя бібліятэкары не спыняюцца ў сваім творчым пошуку, у тым ліку — і дзякуючы замежным творчым стажыроўкам. Сваімі ўражаннямі з нагоды нядаўніх паездак у Германію з “К” падзяліліся супрацоўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк сталіцы.