Таямніцы Манюшкаў
Калі верыць метрычнаму запісу аб хросце, датаванаму 21 чэрвеня 1818 года, будучая жонка Станіслава Манюшкі Аляксандра ўсё ж нарадзілася 13 сакавіка таго ж 1818 года — а не ў 1820-м або 1821-м, як цягам палутара стагоддзяў сцвярджалі даследчкі. Ці ведаў аб гэтым кампазітар, калі браў з ёй шлюб? Ці верыў ён жонцы на слова, што яна была на год за яго маладзейшая? Пытанняў шмат, і адназначнага адказу на іх няма. Таму да з’яўлення новых звестак гэты аркуш справы мы перагарнем. І распачнем новую главу “манюшкініяны”.
Далей