Таямніцы Манюшкаў
У адным з апошніх нумароў “К” (№ 7, 15 лютага), распавядаючы пра камень-крэсла Дамініка Манюшкі, не так даўно знойдзены намі ў колішнім маёнтку роду — Радкоўшчыне, я ненаўмысна ўвёў чытачоў у зман. За што прыношу свае выбачэнні. Згадваючы бацькоў кампазітара, замест Альжбэты з Маджарскіх, з невядомай прычыны я напісаў імя жонкі — Аляксандры з Мюлераў. Пэўна, гэта можна патлумачыць тым, што ў думках аўтар быў ужо ў наступнай публікацыі. Дакладней, у цэлым шэрагу артыкулаў — гэтым разам ужо пра таямніцы роду Манюшкаў. І пачнецца ён менавіта з Аляксандры Манюшка. Балазе, ёсць і нагода, бо менавіта на 13 сакавіка прыпадае дзень яе нараджэння.