Як мы “пабудавалі” Школу фалькларыстаў
У Гродзенскім раёне ёсць кола людзей, якія адзначаюць даты народнага календара прыблізна так, як іх святкавалі нашы продкі. Не пакарыстацца гасцінным запрашэннем Тарэсы Адамовіч, галоўнага рэжысёра народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня”, пагукаць вясну “па-старому” спецыялісты Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра не змаглі. Таму ў апошні дзень лютага арганізавалі семінар “Старажытныя народныя святы і абрады, сакральныя язычніцкія і хрысціянскія месцы, традыцыйныя іміджавыя культурныя мерапрыемствы і іх пазіцыянаванне як аб’ектаў турыстычнага бізнесу”.
Далей