Алег Хаменка: “Сучасная беларуская вёска перастала быць крыніцай фальклорнай спадчыны”
Не ведаю, ці выклікае ў вас неспакой тое, што адбываецца з аўтэнтычнай беларускай музыкай, так бы мовіць, на месцах, але асабіста я, у апошнія гады шмат бываючы ў розных кутках краіны, назіраючы за тым, як, на мой погляд, трансфармуецца народная песенная творчасць у вёсках, аграгарадках і іншых невялікіх населеных пунктах, пачуццё трывогі адчуваю. Пакуль яшчэ лёгкае. Разабрацца з тым, ці падманваецца аглядальнік “К” у сваіх хваляваннях, я папрасіў лідара гурта “Палац” Алега ХАМЕНКУ, прызнанага аўтарытэта ў галіне айчыннай этнікі і фольку.
Далей