Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова, якая не адно дзесяцігоддзе азорвала сваім талентам оперную сцэну нашага Вялікага тэатра і, выкладаючы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выхавала безліч добрых спевакоў. Літаральна тыдзень не дажыла яна да свайго юбілею: 15 сакавіка ёй павінна было споўніцца 80 гадоў.