Каб не прамахнуцца...
Навагоднія святы і зімовыя канікулы — традыцыйны час тэатральных ранішнікаў. Гэтак жа традыцыйна “К” робіць агляд хаця б некаторых з іх. Падкрэслю, менавіта некаторых, а не амаль усіх. Бо з кожным годам такіх спектакляў, нават уласна ў сталіцы, не ўлічваючы іншыя гарады і мястэчкі, становіцца ўсё больш. Творчыя калектывы не толькі прымяркоўваюць да Калядаў чарговыя прэм’еры і збіраюць разам свой лепшы дзіцячы рэпертуар, але і ствараюць у поўным сэнсе слова “дацкія” спектаклі, дзе слова “навагодні” ўжываецца ў назве. Каб не прамахнуцца, а патрапіць не тое што ў яблычак — на вочы і ў самае сэрца клапатлівых бацькоў. Дый дарослым гледачам-слухачам — усё больш ды больш увагі: калядныя канцэрты, спектаклі, іншыя святочныя праекты…