Кампенсацыі і гарантыі, або Як абараніць мастацтва?
Галоўным пунктам MU-пагаднення паміж шведскім урадам і Шведскай асацыяцыяй мастакоў з’яўляецца мінімальная аплата творцам за удзел у выставе. Кампенсацыя выдаткаў за транспарт, страхоўку, тэхнічнае абсталяванне ды іншае выплочваецца асобна. Гэта ўнікальнае пагадненне далёка не адзіная адметнасць сістэмы падтрымкі мастакоў, што існуе ў Швецыі.
Напрацоўкамі сваіх калег на адмысловым Кангрэсе-пэрформансе работнікаў і работніц культуры, што прайшоў на мінулым тыдні, падзялілася з публікай член праўлення Шведскай асацыяцыі мастакоў і Міжнароднай асацыяцыі мастакоў Сафія дэ ля Фуэнтэc. Панэльная дыскусія “Мастацкія саюзы: прыклады Беларусі і Швецыі”, у якой беларускі бок прадстаўляў першы намеснік Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, сталася адной з вартых увагі падзей, зладжанай шведска-беларускім праектам “Статус”, у цэнтры ўвагі якога — пазіцыя і роля мастака ў грамадстве.
Далей