Навела Мітрыя Сямёнава-Алейнікава “Франка” прызнана “Лепшым кароткаметражным ігравым фільмам” на 29-м Міжнародным кінафестывалі ў Котбусе (Германія), што прайшоў з 5 па 10 лістапада.
31 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”, падрыхтаванай у рамках гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры. Экспазіцыя налічвае больш за дзве сотні прадметаў з двух дзясяткаў прыватных калекцый, самыя старадаўнія з прадстаўленых прадметаў паходзяць з XVI стагоддзя. Куратарам праекта выступіў вучоны сакратар музея Алег Ладзісаў.
У межах развіцця беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў галіне культуры 6 лістапада 2019 года Дырэктарам аддзела культуры Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі спадаром Анхелам Марцінэсам Рожэрам у дар Пасольству Беларусі ў Іспаніі былі перададзеныя тры факсімільныя копіі гравюр горада Гродна з кніг XVII — XVIII стагоддзяў, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Пра гэта паведаміла нам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі.