6 лістапада ў аграгарадку Прылукі па вуліцы Лясная, 1 адбылося святочнае адкрыццё інтэрната Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр культуры краіны Юрый Бондар, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.
Тыдзень сустрэч на Мінскім Міжнародным фестывалі “Лістапад” з яго самым разнастайным кіно, якое, нагадаем, вяло нас “Да радасці” ў бергманаўскім успрыманні, увянчаўся вызначэннем пераможцаў.
31 кастрычніка і 1 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў Першы міжнародны кангрэс “Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, прысвечаны 90-годдзю з дня заснавання аднаго з найстарэйшых інстытутаў у сістэме Акадэміі навук — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.