Гаючая вада з вытокаў Бацькаўшчыны
Восень — пачатак вучобы не толькі для школьнікаў ці студэнтаў. Менавіта ў гэту пару года, якая, да таго ж, сёлета выдалася на дзіва цёплай, кіраўнікі беларускіх арганізацый замежжа прыязджаюць у Мінск на традыцыйную творчую стажыроўку. Прычым, не толькі для таго, каб навучыцца нечаму новаму або ўзяць з сабой найноўшыя метадычныя распрацоўкі па розных кірунках мастацкай самадзейнасці, а і каб завязаць новыя ці пацвердзіць сталыя стасункі са сваімі знаёмцамі-беларусамі, паглядзець на розныя куточкі Беларусі, а таксама на дзейнасць шэрага культурных устаноў у розных рэгіёнах нашай краіны. Так што тыдзень, праведзены беларусамі замежжа ў Мінску і ў яго ваколіцах, робіцца сапраўды насычаным многімі падзеямі, імпрэзамі і запамінальнымі мерапрыемствамі.
Далей