Праз методыку да прагнозу
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы — адна з найстарэйшых устаноў культуры вобласці. З архіўнай даведкі: “...пастановай Рады Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад 10 мая 1939 года № 22... арганізаваць абласны Дом народнай творчасці з мэтай паляпшэння кіраўніцтва справай развіцця народнай творчасці ў абласцях... прадаставіць для гэтай мэты адпаведныя памяшканні”.
У архівах захавалася справаздача Усесаюзнаму камітэту па справах мастацтваў пры Радзе Народных Камісараў СССР за 1940-вы год: “…Уся работа Дома народнай творчасці была скіравана на развіццё і павышэнне ідэйна-палітычнага і мастацкага ўзроўню ў дзейнасці і змесце работы калектываў мастацкай самадзейнасці і асобных выканаўцаў…” Паводле архіўных дадзеных у вобласці налічвалася 286 калектываў самадзейнай творчасці, 125 спевакоў і 115 музыкантаў (салістаў). Вялікую папулярнасць меў драматычны жанр, які развіваўся ў 118 гуртках і калектывах. Асаблівая ўвага надавалася выяўленчаму мастацтву, бо ў вобласці налічвалася 99 мастакоў.
Далей