Вадзім КАЧАН: “Я патрапіў у Верхні горад — і быў зачараваны”
“Сёння Мінск пры ўсіх складанасцях нараджаецца як еўрапейская сталіца”, — фатораф Вадзім Качан ужо больш за трыццаць гадоў здымае наш горад на Свіслачы, адзначаючы яго змены ў абліччы.
Але асабліва блізкія аўтару 1980-я — вінтажныя, супярэчлівыя, вырашальныя… Фатограф здымаў тое дзесяцігоддзе несупынна — і сёння мы маем магчымасць параўнаць “чорна-белы” Мінск “эпохі застоя” і Перабудовы, і мегаполіс 2010-х, які імкліва мяняецца. 12 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава вядомага фатографа пад назвай “Мінск. Горад і час”, у якой аўтар сутыкае мінскія выявы розных гадоў. Сустрэўшыся напярэдадні вернісажу, “К” распытала мастака
пра яго архівы, фатаграфію, ды самае любімае месца ў сталіцы, што сёлета святкуе свае 952 гады.
Далей