Не сумаваць па страчаным, незваротным…
Амаль у кожным горадзе, у мястэчку Беларусі, — а ў заходніх абавязкова! — ёсць вуліца “17 верасня”. І яны ніколі не будуць перайменаваныя, як, скажам, у Маскве вуліцы “25 кастрычніка”, што побач з Краснай плошчай, вярнулі былую назву “Нікольская”. Чаму такая ўпэўненасць? А таму, што ў 1921-м
па Рыжскай дамове разарваная Беларусь, што амаль 20 гадоў была пад Польшчай, урэшце аб’ядналася, каб ужо назаўсёды стаць адзінай.
І таму ў гісторыю краіны ўвайшла светлая дата.
Далей