Праект “Тэатральныя сустрэчы” на “Славянскім базары ў Віцебску” сёлета планавалася рэфармаваць. Па меншай меры, так абяцаў былы дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка. Але змянілася само кіраўніцтва фэсту. І што ж у выніку атрымалася? Ці з’явіліся сапраўдныя творчыя адкрыцці?
Выстаў на “Славянскім базары ў Віцебску” стала болей. Асабліва ў параўнанні з некаторымі ранейшымі фестывалямі, калі такія праекты наўмысна скарачалі: маўляў, нерэнтабельна. Ці перайшла, паводле аднаго з законаў дыялектыкі, колькасць у якасць?