Выпрабаванне на трываласць
Кожны адукаваны беларус, які бываў у Вільні, хутчэй за ўсё, хоць раз трапляў на Росы — славуты некропаль, заснаваны на пачатку ХІХ стагоддзя. Сярод тысячаў пахаванняў дасведчаны следапыт без асаблівых праблем знойдзе дзясяткі — калі не сотні — магіл тых асобаў, якія зрабілі немалы ўнёсак у развіццё беларускай культуры. Паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), мастак Францішак Смуглевіч, археолаг Яўстах Тышкевіч... Спіс можна доўжыць і доўжыць. Ёсць тут і кенатафы — сімвалічныя пахаванні. Напрыклад, Антона Луцкевіча, які знайшоў спачын у далёкай Свярдлоўскай вобласці.
Сярод мноства дагледжаных магіл і трывалых помнікаў ёсць толькі адно пахаванне, якое выклікае не толькі вялікую шкадобу, але і пачуццё глыбокага сораму. Бо звязана яно з чалавекам, які пры жыцці атрымаў статус “бацькі найноўшай беларускай драматургіі”. А па факце яго можна назваць стваральнікам беларускага тэатра і адным са слупоў, на якіх паўстала незалежная Беларусь.
Далей