Разбіць стэрэатыпы, каб стварыць індустрыю
Конкурс кінапраектаў “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці”, пітчынгі, адукацыйная праграма #Art_inclusion і падвядзенне яе вынікаў — гэта ўсё ініцыятывы апошніх месяцаў такой невялічкай арганізацыі, як Майстэрня сацыяльнага кіно. Тым не менш, незалежна ад сваіх памераў, кампанія актыўна шчыруе ў вобласці вытворчасці і прамоцыі ды нават пракаце сацыяльнага кіно, далучаючы да гэтай справы прафесіяналаў і аматараў. Як спалучаць у сваёй дзейнасці сацыяльную скіраванасць і ўласна кінавытворчасць? Якія тэмы “баляць” ці, наадварот, не заўважаюцца нашым грамадствам? І ў якім напрамку, увогуле, “дрэйфуе” наша кінаіндустрыя? Гэтыя ды іншыя пытанні мы закранулі ў вялікай размове з намеснікам дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно, прадзюсарам Канстанцінам ВАРАБ’ЁМ.
Далей