Старыя казкі па-новаму
Падавалася б, каго ў час шматмернага кіно ці фантастычных камп’ютарных эфектаў можна зацікавіць дыяфільмамі? Але некалькі гадоў таму ў Мінску з’явілася каманда акцёраў, рэжысёраў і музыкантаў, якая захапілася менавіта старымі казкамі на стужках. І сёння праект “Дыяфільм live” можна ўбачыць у музейных дворыках, кнігарнях, канцэртных залах ці нават проста на вуліцы ўсё часцей. Толькі гэта мае мала агульнага з пераключэннем карцінак на экране — гэта адразу і тэатр, і музыка, і анімацыя. Таму падчас паказаў можа падацца, што ты знаходзішся ў студыі, дзе агучваецца мультфільм, у іншы ж — на канцэрце, дзе Калабок спявае блюз, Дзядзя Сцёпа з казкі Сяргея Міхалкова гаворыць голасам Уладзіміра Высоцкага, а Мальчыш-Кібальчыш амаль што выконвае рок-оперу. Чаму аднаўляючы старыя стужкі, ствараеш штосьці новае, сучаснае і жывое, распавялі “К” самі ўдзельнікі “Дыяфільм live”.
Далей