“Гульні” ўсур’ёз
Спорт і мастацтва цесна звязаны адзін з адным, пачынаючы яшчэ з антычнасці. Дастаткова ўзгадаць хрэстаматыйнага Дыскабола праслаўленага антычнага скульптара Мірона, Дэльфійскага возніка ды іншыя бронзавыя помнікі алімпійскім пераможцам, што ўжо сталі пластычнымі ідэаламі для мастакоў XX стагоддзя. Бо менавіта ў гэты час пасля некалькіх стагоддзяў, калі не сказаць тысячагоддзяў забыцця тэма спорту зноў стала актуальнай. Гэта было звязана з актыўным распаўсюджаннем спорту як важнай сацыяльнай практыкі ў многіх краінах свету. Аднак ні ў якой іншай ён не стаў адной з галоўных тэм
у выяўленчым мастацтве так, як у Савецкім Саюзе: увасобленай у манументальных роспісах, жывапісе, графіцы, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Не выключэнне і работы беларускіх
мастакоў, а калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея, прадстаўленая на выставе “Гульні. Игры. Games” — яскравае таму пацвярджэнне.
Далей