“Спорт — гэта высокае мастацтва” — з такой назвай у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць вялікая міжнародная выстава, прымеркаваная да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Творы мастакоў з 12 краін, а таксама здымкі, прадстаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, складаюць экспазіцыю, куратарамі якой з’яўляюцца Дзіна Даніловіч
і Уладзімір Парфянок.
Новыя арт-аб’екты ўпрыгожылі Нацыянальны аэрапорт “Мінск” яшчэ напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. На прывакзальнай плошчы з’явіўся масток праз фантан, каля V.I.P.-залы — кампазіцыя “У добры шлях” гродзенскага скульптара Сяргея Жылінскага, а побач з цэнтральным фантанам — скульптурная група “Маленькі прынц” аўтарства архітэктара Юрыя Градава і мастака Канстанціна Селіханава.
Пайшоў з жыцця Леанід Нарушэвіч, заснавальнік славутага беларускага калектыву “Князь Мышкін”. Здарылася гэта 19 чэрвеня. Музыканту было 55 гадоў. Мяркуецца, што яго падвяло сэрца.