А ў рэстаране, а ў рэстаране, а там гітары…
Я доўгі час знаходзіўся ў палоне стэрэатыпу, цi то навязанага мне звонку, цi то народжанага ўласным мозгам, што рэстаранны музыкант — гэта штосьці нядобрае. Асновы мае былі пахіснутыя, калі даведаўся, што некалі адзін з маіх найулюбёных рокераў — Уладзімір Кузьмін — аказваецца, таксама, “лабаў у шынку”. Яшчэ большыя сумневы сталі раздзіраць маю душу, калі падпрацоўваць ігрой на гітары ў кафэ скіраваўся мой блізкі прыяцель — у складзе квартэта, удзельнікамі якога былі студэнты. Ну а я канчаткова зразумеў, што выступаць у рэстаране — нават дзесьці ганаровая рэч, што ёсць такая прафесія — радзіму забаўляць. І ў думках нават сфарміраваў супергурт з беларускіх музыкантаў, што і сёння не грэбуюць цешыць слых публікі навесяле. Ігар Варашкевіч, Іван Маркаў, Андрэй Казлоўскі, Вадзім Касалапаў, Віктар Пшанічны — гэта яшчэ далёка-далёка не ўсе айчынныя рок- і поп-зоркі, якіх лёс занёс у рэстаран, кафэ, клуб.
Навошта ідуць туды працаваць музыканты — пачаткоўцы і мацёрыя, з імёнамі; у чым спецыфіка гэтага рамяства; куды вядзе падарожжа ў гэтым сацыяльным ліфце — да музычнага дна або на вяршыні музычнага Алімпу? На гэтыя і іншыя пытанні я паспрабаваў знайсці адказы ў гутарках з людзьмі, што маюць самае непасрэднае дачыненне да рэстараннай, клубнай культуры. Ім і слова.
Далей