Магчымасці выхаду
“Выхад” — гэта назва беларускага павільёна (скульптар Канстанцін Селіханаў, куратар — Вольга Рыбчынская) на самай гучнай выставе сучаснага мастацтва свету.
Са словамі “наш павільён” мы ў Венецыі сустракаліся і развітваліся з калегамі, у гэтым жа кантэксце абмяркоўвалі і праекты іншых краін. Адны выглядалі сапраўды “блізкімі суседзямі”, іншыя здаваліся больш складанымі для разумення — але ўсё ж партнёрамі ў мастацтве, трэція былі малазразумелыя, але ад гэтага не менш цікавыя.
Літва і Украіна, Эстонія і Польшча, Расія і Грузія — постсавецкія краіны, якія ідуць вельмі рознымі шляхамі. Але, як сказаў на адкрыцці куратар Венецыянскай арт-біенале Ральф Ругаф, “галоўнае, што мы можам з усяго гэта вывучыць — гэта тое, як трэба вучыцца”.
Далей