“Я адчуваю рэха пустэчы”
Што прываблівае маладых рэжысёраў на знакамітую пляцоўку Ок16? Дазвол вольна выбіраць матэрыял, каб гаварыць з гледачом не пра тое, што неабходна давесці згодна з нейкімі датамі і фінансавымі планамі, а пра рэчы, якія хвалююць іх саміх. Дазвол эксперыментаваць з прасторай, тэкстам, візуальнымі кодамі. І — права на памылку. Бо не наступаючы на граблі, не знойдзеш новы шлях да размовы на актуальныя тэмы.
Сукупнасць простых магчымасцяў нараджае арыгінальныя пастаноўкі, на якіх адчуваеш подых паветра і надзею, што нешта ўсё ж рухаецца ў нашым прызвычаеным асяродку. У такія знакавыя праекты я запішу спектакль “Джыма Морысана няма” выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей