У мігценні “Паўночнага ззяння”
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, што прайшоў у Мінску з 10 па 17 мая, прыўнёс у сталіцу крыху нардычнай экзотыкі і скандынаўскай крытычнасці. Менавіта такой атрымалася праграма пятага юбілейнага форуму. Ад маладога кіно Грэнландыі — да шведскіх эксперыментаў у духу “Догмы — 95”. Ад праграмы анімацыйных фільмаў —
да дакументалістыкі пра жанчын-імамаў. Ад паўнакупальных карцін, што
аднаўляюць паўночнае ззянне ў сваёй красе — да ігравой стужкі пра аб’юзіўныя стасункі. Пятая рэдакцыя
“Паўночнага ззяння” паказала скандынаўскае кіно
ва ўсёй шматграннасці.
Далей