На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 25 красавіка прынятае рашэнне аб наданні статусу “Культурная сталіца года” ў 2020 годзе гораду Ліда.
У красавіку на базе Нацыянальнага музея Кітая ў Пекіне ўпершыню адбыўся Глабальны форум дырэктараў музеяў у рамках ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях”, у якім прынялі ўдзел дырэктары вядучых музеяў многіх краін свету. Беларусь на прэстыжным форуме прадставіў аўтар дадзенага артыкулу — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
З 18 па 21 красавіка ў Беларусі прайшоў адзін з этапаў аўтаэкспедыцыі “Імя воіна”, удзельнікі якой шукаюць імёны салдат, што загінулі падчас вайны. Акцыя прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Свята працы для Наталлі Гайды — яшчэ і дзень народзінаў. А часам, як сёлета, юбілей. Таму да 1 мая ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ладзіцца сапраўдны тэатральны “салют” з некалькіх знакавых для салісткі спектакляў і неверагодная канцэртная праграма, поўная сюрпрызаў.
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт Карпарэйшн” працягвае шыкоўны праект відэатрансляцый лепшых спектакляў з усяго свету. На чарзе — лаўрэаты і намінанты найпрэстыжнейшай расійскай прэміі “Залатая маска”, вынікі якой за мінулы год былі падведзены літаральна днямі.
Амбітны праект Вольгі Чайкоўскай, якая абрала сваёй місіяй знаёмства беларусаў з кіно скандынаўскіх і балтыйскіх краін, у пяты — юбілейны — год існавання, пацвярджае: “Усё магчыма!” Такі лозунг мае сёлетні фестываль, які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 мая.
Пайшоў з жыцця Юрый Бліноў — знакаміты піяніст, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аўтар цэлага шэрагу твораў, у тым ліку аркестравых. Памёр раптоўна, у росквіце сіл і музычнай кар’еры. Не дабег літаральна пяць метраў да фінішу ў паўмарафоне ў Гомелі. Творчая дзейнасць гэтага музыканта, разлічаная, здавалася б, на неабсяжны па працягласці марафон, аказалася, на вялікі жаль, спрынтам.
Але ж якім яркім!