Ці не сапсуём мы грыб Дастаеўскі?
Летась расійскі мастак Сяргей КАТРАН прывёз у Мінск бадай самую нечаканую выставу года. “Сакрэтная зона” ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў уразіла не толькі атракцыйнымі інсталяцыямі і дзіўнымі экспанатамі, але і неспадзеўнай паэтычнасцю ды інтэлектуальнай эквілібрыстыкай “стопяццотага” ўзроўню.
Сёлета той самы аўтар рызыкуе ўзняць новую планку — самага экстравагантнага арт-праекта. Неўзабаве ў Мінску стартуе праграма, завадатарам якой — па словах яе арганізатараў з культурнага хаба OК16 — з’яўляецца мастак па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі.
На леташняй выставе Катрана дадзены “творца” выступаў у ролі кампазітара, выконваючы сваю араторыю “Ведзьмавы колцы”. Гэтым разам яму даручана яшчэ больш пачэсная місія — запачаткаваць першую ў Беларусі міжнародную арт-рэзідэнцыю. На яе, дарэчы, ужо пададзена каля 25 заявак з самых
розных краін.
Далей